
Автор: Команда ЧТО РЯДОМ?
Откройте для себя места рядом с вами, где можно остановиться, поесть, совершить покупки, найти работу или приятно провести время.
«Грай кафэ» ў самым цэнтры Менска!
Кафэ ў старадаўняй пабудове канца 18 стагоддзя з мноствам залаў з гістарычнымі інтэр’ерамі. Клапатліва ўзноўленыя рэцэпты страў беларускай кухні і нацыянальныя настойкі ў сучаснай інтэрпрэтацыі не пакінуць раўнадушнымі нікога з мінчан і гасцей сталіцы. Комплекс складаецца з больш чым дзесяці аўтаномных залаў, у кожным з якіх перададзена свая непаўторная атмасфера. У інтэр’ерах розных залаў арганічна спалучаюцца атмасферы розных гістарычных эпох – залатых часоў Вялікага Княства, росквіту шляхецкай культуры, мастацтва новага і міжваеннага часу. У цэнтры комплексу знаходзіцца вялікі танцпол і сцэна для выступаў артыстаў. Комплекс “Грай кафэ” – ідэальнае месца як для адпачынку з сябрамі пасля працы, для абедаў, або дзелавых перамоў, так і для правядзення банкетаў, вяселляў, юбілеяў ды іншых урачыстых мерапрыемстваў, а таксама – рознага кшталту дзелавых і прэзентацыйных мерапрымстваў. Пры чым усё гэта можа адбывацца адначасова без перашкод адзін адному, дзякуючы вялікай колькасці аўтаномных і непаўторных залаў. “Грай кафэ” – гэта той самы выпадак, калі лепей адзін раз пабачыць, чым сто разоў прачытаць, паслухаць ці паглядзець фота. Тым болей – кафэ знаходзіцца ў самым цэнты горада, фактычна — на цэнтральнай плошчы Менска. Вялікія порцыі і справядлівыя кошты ў непаўторнай гістарычнай атмасферы гарантуюць дастойны адпачынак усім гасцям комплексу. Калі вы шукаеце нешта незвычайнае і цікавае ў нашым горадзе – мы чакаем вас! Да сустрэчы ў “Грай кафэ”